Што чакаць ад першага беларускага смарт-гадзінніка
Dzigital - En podcast av Anastasija Piliuhina & Dziana Liashkievich
![](https://is4-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts113/v4/bf/a2/ec/bfa2ec38-469f-6987-9322-b4257b29bd9d/mza_3075183746487531981.jpg/300x300bb-75.jpg)
Kategorier:
Dzigital-падкаст вяртаецца ў эфір! Цяпер мы вяшчаем пра жыццё ў лічбавую эпоху на хвалях Цэнтра новых ідэй. У новым выпуску разбіраемся, хто і навошта робіць першы беларускі смарт-гадзіннік тады, калі рынак ужо, здаецца, даўно падзелены. Пра гэта пагутарылі з Антонам Раднянковым. Да пачатку кастрычніка 2019 (і на момант запісу падкаста) Антон займаў пасаду кіраўніка аддзела research&development Мінскага гадзіннікавага завода. Enjoy! Змест: 0:44 Што такое R&D і навошта гэта заводу 3:44 Чаму гадзіннік - гэта класная інвестыцыя 10:25 Навошта класічныя брэнды ідуць у смарт-гадзіннкі калі, здаецца, рынак ужо падзелены паміж тэхналагічнымі кампаніямі 12:09 Наколькі тэхналагічным будзе першы беларускі смарт-гадзіннік 16:45 Ці будуць цяперашнія пакупнікі класічнага Луча набываць іх смарт-гадзіннікі? 19:06 Як Дзіяна і Наста паўгаралі і закінулі на Reddit Apple Watch з раменьчыкам Луча 20:00 Наколькі цяжка рабіць digital disruption на заводзе